logo search
SKD_Metodicheskoe_posobie_dlya_FZO

Масленіца

Масленіца ― старажытнае перадвеснавое свята ў славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды. Асноўная накіраванасць абрадавых дзеянняў на Масленіцу ― провады зімы, паскарэнне прыходу вясны, забеспячэнне багатага ўраджаю і дастатку ў хаце.

Масленіцу святкавалі некалькі дзён, звычайна пачынаючы з чацвярга. У гэты дзень моладзь наладжвала гушканне на арэлях (каб рос доўгі валакністы лён), каталася на санках, спявала масленічныя песні. Тэматыка масленічных песень пераважна земляробчая, а таксама жартоўна-бытавая і гарэзліва-любоўная.