logo
SKD_Metodicheskoe_posobie_dlya_FZO

Глава 4. Закона о культуре в Республике Беларусь арганізацыі культуры

Артыкул 21. Віды і асноўныя тыпы арганізацый культуры

1. Арганізацыі культуры ў Рэспубліцы Беларусь па форме ўласнасці падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя, па асноўнай мэце дзейнасці – на камерцыйныя і некамерцыйныя.

2. Арганізацыі культуры падраздзяляюцца на наступныя асноўныя тыпы:

2.1. бібліятэкі;

2.2. музеі;

2.3. карцінныя, мастацкія галерэі і галерэі мастацтваў, выставачныя залы, панарамы і іншыя выставачныя арганізацыі ў галіне культуры;

2.4. клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры, цэнтры (дамы) народнай творчасці (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур і іншыя клубныя ўстановы (далей – клубныя ўстановы);

2.5. паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады (далей – паркі);

2.6. кніжныя палаты;

2.7. тэатры;

2.8. цыркі;

2.9. філармоніі і іншыя канцэртныя арганізацыі (далей – канцэртныя арганізацыі);

2.10. арганізацыі кінематаграфіі;

2.11. творчыя майстэрні;

2.12. арганізацыі народных промыслаў (рамёстваў);

2.13. навукова-праектныя і вытворчыя рэстаўрацыйныя арганізацыі;

2.14. навукова-даследчыя ўстановы і метадычныя цэнтры народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы).

3. У Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца арганізацыі культуры іншых, не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула тыпаў, у тым ліку змешаных.

Арганізацыі культуры, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць праз падрыхтоўку, арганізацыю, паказ i (або) правядзенне спектакляў, канцэртаў ці іншых публічных паказаў, лічацца тэатральна-відовішчнымі.

Да тэатральна-відовішчных арганізацый адносяцца тэатры, цыркі, канцэртныя арганізацыі, іншыя тыпы арганізацый культуры, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, указаную ў частцы першай гэтага пункта.

32. Арганізацыі культуры, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць праз забеспячэнне доступу фізічных асоб да культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца ў фондах гэтых арганізацый, або праз стварэнне ўмоў для заняцця народнай і мастацкай творчасцю, самаадукацыяй, а таксама для духоўнага і фізічнага развіцця, лічацца культурна-асветнымі.

Да культурна-асветных арганізацый адносяцца музеі, бібліятэкі, клубныя ўстановы, іншыя тыпы арганізацый культуры, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, указаную ў частцы першай гэтага пункта.