Глава 2
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА, ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ І КІРАВАННЕ Ў ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 10. Асноўныя мэты і прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры
1. Дзяржаўная палітыка ў галіне культуры грунтуецца на прызнанні культуры ў якасці аднаго з галоўных фактараў самабытнасці беларускага народа, іншых нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, пераемнасці пакаленняў, а таксама ў якасці асновы развіцця і самарэалізацыі асобы, адукацыі і выхавання дзяцей і моладзі.
2. Асноўнымі мэтамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры з’яўляюцца:
2.1. забеспячэнне і абарона канстытуцыйнага права кожнага на ўдзел у культурным жыцці;
2.2. устанаўленне гарантый свабоды мастацкай творчасці і іншай творчай дзейнасці;
2.3. садзейнічанне захаванню, развіццю і распаўсюджванню культуры на карысць інтарэсаў чалавека і грамадства;
2.4. сацыяльная абарона работнікаў культуры і творчых работнікаў;
2.5. абарона грамадскай маралі, сцвярджэнне гуманістычных ідэй і высокіх маральных пачаткаў у грамадскім жыцці, фарміраванне эстэтычнага жыццёвага асяроддзя;
2.6. развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне культуры.
3. Прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры з’яўляюцца:
3.1. захаванне, развіццё і распаўсюджванне беларускай нацыянальнай культуры і мовы;
3.2. стварэнне, распаўсюджванне і папулярызацыя твораў мастацкай літаратуры і мастацтва для дзяцей і моладзі;
3.3. стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі;
3.4. папулярызацыя класічных твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, іншых эстэтычных і маральных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры;
3.5. забеспячэнне функцыянавання і развіцця культуры ў сельскай мясцовасці.
Артыкул 11. Дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры
Дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры ажыццяўляюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі ў межах іх кампетэнцыі.
Артыкул 12. Напрамкі дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне культуры
Дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры, у адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй:
фарміруюць і рэалізуюць дзяржаўную палітыку ў галіне культуры ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці і прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, вызначаюць агульную стратэгію сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця ва ўказанай галіне;
распрацоўваюць і зацвярджаюць дзяржаўныя праграмы захавання і развіцця культуры, забяспечваюць іх выкананне;
пры распрацоўцы дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, іншых дзяржаўных праграм улічваюць магчымасць уздзеяння вынікаў іх рэалізацыі на захаванне і развіццё культуры, а таксама ўздзеяння самой культуры на гэтыя вынікі;
устанаўліваюць і перыядычна пераглядаюць дзяржаўныя мінімальныя сацыяльныя стандарты ў галіне культуры, забяспечваюць іх рэалізацыю;
ствараюць дзяржаўныя арганізацыі культуры і кіруюць іх дзейнасцю, садзейнічаюць развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных арганізацый культуры;
ажыццяўляюць планаванне, забяспечваюць праектаванне і будаўніцтва (стварэнне) аб’ектаў культурнай інфраструктуры, неабходных для выканання дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры, рэалізацыі дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне культуры;
забяспечваюць уключэнне ў праекты будаўніцтва грамадскіх і жылых будынкаў (комплексаў), забудовы жылых масіваў заданняў па іх мастацкаму афармленню, а таксама спалучэнне архітэктурных рашэнняў новых збудаванняў з існуючай забудовай, прыродным ландшафтам з улікам ахоўных зон нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, выкарыстанне нацыянальных традыцый і прыёмаў забудовы, ландшафтнай архітэктуры з мэтай фарміравання эстэтычнага жыццёвага асяроддзя;
пры фарміраванні рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на чарговы фінансавы год прадугледжваюць выдзяленне сродкаў на фінансаванне культурнай дзейнасці;
стымулююць культурную дзейнасць, дабрачынную дзейнасць i прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў галіне культуры шляхам устанаўлення і прадастаўлення гарантый суб’ектам творчай дзейнасці, ільгот арганізацыям культуры, а таксама фізічным і юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць дабрачынную дзейнасць i прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў галіне культуры;
маральна і матэрыяльна заахвочваюць работнікаў культуры, суб’ектаў творчай дзейнасці, якія ўнеслі значны ўклад у захаванне, развіццё і распаўсюджванне культуры;
аказваюць асаблівую падтрымку юным таленавітым аўтарам і выканаўцам, творчай моладзі, а таксама пачынаючым калектывам мастацкай творчасці;
забяспечваюць у адпаведнасці з заканадаўствам свабодны доступ да культурных каштоўнасцей і культурнай дзейнасці на льготных умовах для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, ваеннаслужачых тэрміновай службы, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую, спецыяльную адукацыю, а таксама асоб, якія маюць заслугі перад дзяржавай і народам;
ствараюць спрыяльныя ўмовы для эстэтычнага выхавання дзяцей i моладзi;
арганізуюць і (або) праводзяць культурныя мерапрыемствы, звязаныя з распаўсюджваннем i папулярызацыяй культурных каштоўнасцей;
спрыяюць стварэнню, распаўсюджванню і папулярызацыі суб’ектамі культурнай дзейнасці культурных каштоўнасцей, якія маюць высокамастацкае і высокамаральнае значэнне, у тым ліку шляхам размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў і фінансавання дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры, культурных мерапрыемстваў і культурных праектаў;
ствараюць умовы для адраджэння і развіцця гістарычных традыцый народнай творчасці, заахвочваюць культурную дзейнасць юрыдычных і фізічных асоб ва ўказанай сферы;
садзейнічаюць арганізацыі і (або) правядзенню культурных мерапрыемстваў, экспертыз, іншых форм аб’ектыўнай і незалежнай ацэнкі вынікаў творчай дзейнасці, а таксама развіццю літаратурнай і мастацкай крытыкі;
ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прымаюць меры па абароне грамадскай маралі;
забяспечваюць правядзенне навуковых даследаванняў, распрацоўку і ажыццяўленне навуковых праграм і праектаў у галіне культуры, аказанне метадычнай дапамогі арганізацыям культуры;
арганізуюць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі работнікаў культуры;
ажыццяўляюць выяўленне, улік, вывучэнне, рэстаўрацыю і ахову аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны;
забяспечваюць афіцыйнае апублікаванне актаў заканадаўства аб культуры, якія прыняты, выдадзены імі, давядзенне да ўсеагульнага ведама ў іншай форме актаў заканадаўства аб культуры, дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры, іншай дакументаванай інфармацыі аб культурным жыцці, калі яна мае грамадска значны характар;
вядуць дзяржаўную статыстыку па формах нецэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў i ўказаннях па ix запаўненню, якія распрацоўваюцца iмi і зацвярджаюцца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнай статыстыкі;
ствараюць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, якія спецыялізуюцца на асвятленні культурнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь і замежных дзяржавах; стымулююць публікацыі або паведамленні на тэмы, звязаныя з культурным жыццём, у іншых дзяржаўных, а таксама недзяржаўных сродках масавай інфармацыі, у тым ліку шляхам размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў, прадастаўлення падатковых і іншых ільгот;
стымулююць выданне літаратуры, якая мае значэнне для захавання, развіцця і распаўсюджвання культуры (творы літаратуры нацыянальнай тэматыкі, для дзяцей і моладзі, класічныя творы мастацкай літаратуры і інш.);
садзейнічаюць укараненню перадавых інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць арганізацый культуры, ствараюць адзіную дзяржаўную сістэму інфармацыйнага забеспячэння культурнай дзейнасці і адзіную інфармацыйную адукацыйную прастору ў галіне культуры;
рэгулююць перамяшчэнне культурных каштоўнасцей праз мяжу Рэспублікі Беларусь, перашкаджаюць незаконнаму вывазу за межы Рэспублікі Беларусь культурных каштоўнасцей і незаконнай перадачы права ўласнасці на іх, прымаюць меры па вяртанню ў Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных з яе тэрыторыі або не вернутых ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
ствараюць умовы для міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, развіваюць культурныя сувязі з суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой;
аказваюць падтрымку міжнародным арганізацыям, якія створаны і (або) дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь у мэтах выканання яе міжнародных абавязацельстваў у галіне культуры;
могуць аказваць падтрымку творчым саюзам у адпаведнасці з заканадаўствам;
ствараюць спрыяльныя ўмовы для развіцця клубных устаноў для інвалідаў;
выконваюць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.
Артыкул 13. Узаемадзеянне органаў дзяржаўнага кіравання ў галіне культуры з органамі мясцовага самакіравання і грамадскімі арганізацыямі (аб’яднаннямі)
1. Дзяржаўныя органы ажыццяўляюць рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры ва ўзаемадзеянні з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама творчымі саюзамі і іншымі грамадскімі арганізацыямі (аб’яднаннямі), якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць. Напрамкі і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.
2. З мэтай стварэння арганізацыйных асноў узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання ў галіне культуры і грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, дзеячаў культуры і мастацтва, іншых суб’ектаў культурнай дзейнасці пры дзяржаўных органах могуць стварацца грамадскія саветы і іншыя кансультатыўныя органы.
Артыкул 14. Дзяржаўныя праграмы захавання і развіцця культуры
1. Дзяржаўныя праграмы захавання і развіцця культуры падзяляюцца на рэспубліканскія і рэгіянальныя.
2. Рэспубліканскія праграмы захавання і развіцця культуры вызначаюць меры па захаванню, развіццю і распаўсюджванню культуры на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
3. Рэгіянальныя праграмы захавання і развіцця культуры вызначаюць меры па захаванню, развіццю і распаўсюджванню культуры на ўзроўні адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь.
4. Рэспубліканскія праграмы захавання і развіцця культуры распрацоўваюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь не менш чым на пяць гадоў і зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.
5. Рэгіянальныя праграмы захавання і развіцця культуры могуць распрацоўвацца па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Указаныя праграмы зацвярджаюцца адпаведнымі мясцовымі Саветамі дэпутатаў.
- 1.Социально-культурная деятельность как общественное явление
- 2.Сущность современной социально-культурной деятельности
- 4.Социально-культурная деятельность как приоритетное направление государственной культурной политики
- Глава 2. Закона о культуре в Республике Беларусь» дзяржаўная палітыка, дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры
- 5.Общая характеристика субъектов социально-культурной деятельности
- 6.Культурная активность – качество личности как субъекта деятельности
- 7.Основные этапы исторического развития социально-культурной деятельности
- 8.Развитие социально-культурных движений в Великом княжестве Литовском и в Речи Посполитой
- 9. Основные тенденции развития социально - культурной деятельности в Российской империи (XVIII - пач. Хх ст.)
- 10. Социально-культурная деятельность в контексте революционных событий в начала хх ст.
- 11.Культурно-просветительская работа в советский период: общие черты и направления развития
- 12. Социально-культурная деятельность как современное общественное явление
- 13.Теория социально-культурной деятельности как область научного знания
- 14.Понятие «социально-культурной деятельность», «культурно-просветительская работа»
- 15.Функции теории социально-культурной деятельности
- 16.Типология общественных потребностей в социально-культурной деятельности
- 1.2. Потребность в сохранении и передаче культурного наследия.
- 1.3. Потребность в социальной регуляции досуга
- 17.Типология личностных потребностей в социально-культурной деятельности
- 2.1. Потребность в оценке собственного поведения окружающими.
- 2.2. Чрезвычайно важным фактором включения индивида в досуговую общность является его потребность в самоутверждении, в получении общественного признания.
- 2.3. С вышеуказанной социальной потребностью личности тесно связана потребность в самовыражении, самоактуализации.
- 2.4. Потребности, связанные с психофизическими особенностями человека.
- 2.5. Тесно связана с вышеуказанной, потребность в получении социокультурной помощи в какой-либо социальной ситуации.
- 18.Научный статус теории социально-культурной деятельности
- 19.Культурология и педагогика как составляющие методологии социально-культурной деятельности
- 20.Прикладная культурология как теоретическая база социально-культурной деятельности
- 21.Инкультурация личности как миссия учреждений культуры
- 22.Принципы социально-культурной деятельности
- 23.Функции социально-культурной деятельности
- 24.Формы и методы социально-культурной деятельности
- 25.Общая характеристика средств организации социально-культурной деятельности
- 26.Общая характеристика инфраструктуры социально-культурной сферы
- 27.Типология учреждений культуры в Беларуси
- Глава 4. Закона о культуре в Республике Беларусь арганізацыі культуры
- 28.Клубные учреждения как субъект социально-культурной деятельности
- 29.Музей в пространстве социально-культурной деятельности
- 31.Концертно-зрелищные организации как субъекты социально-культурной деятельности
- 32.Выставки и галереи как центры социально-культурной деятельности
- 33.Социально-культурная деятельность кинотеатров
- 34.Сущность и классификация социально-культурных технологий
- 35.Рекреационно-оздоровительные технологии
- 36.Технологии развлекательно-игровой деятельности
- 37.Креативно-творческие технологии в социально-культурной деятельности
- 38.Любительское художественное творчество в структуре социально-культурной деятельности
- 39.Фестивальные традиции в сфере любительского художественного творчества
- 40.Технологии информационно-образовательной и коммунгикативной деятельности в сфере досуга
- 41.Технологии празднично-зрелищной деятельности
- 42.Технологии празднично-обрядовой деятельности
- Грамніцы
- Масленіца
- 43.Социально-защитные и реабилитационные технологии
- 44.Проектные технологии в сфере социально-культурной деятельности
- 45.Принцип добровольности и самодеятельности
- 46. Дифференцированный поход к различным социально-демографическим группам как основополагающий принцип скд
- 47.Принцип единства организационных и воспитательных действий в теории социально-культурной деятельности
- 48.Понятие « досуг», «досуговая деятельность», «культурно-досуговая деятельность»
- 49 Правовое обеспечение деятельности социально-культурной деятельности в Беларуси
- 50. Характеристика системы научного и информационно-методического обеспечения скд
- 51. Социально-культурная деятельности как пространство профессиональной деятельности
- 52.Культуролог-менеджер как субъект организации социально-культурной деятельности
- Список библиографических источников
- Приложение
- Глава 1
- Глава 2
- Глава 3
- Глава 4
- Глава 5
- Глава 6
- Глава 7
- Глава 8
- Глава 9
- Глава 10
- Глава 11