logo search
SKD_Metodicheskoe_posobie_dlya_FZO

Глава 5

КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ

Артыкул 24. Віды, жанры і формы калектываў мастацкай творчасці

1. Калектывы мастацкай творчасці могуць стварацца ў выглядзе:

1.1. прафесійных калектываў мастацкай творчасці (далей – прафесійны калектыў);

1.2. непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці (далей – аматарскі калектыў);

1.3. аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці (далей – фальклорны калектыў).

2. Прафесійным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фізічных асоб, якія сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на прафесійнай аснове (як правіла, у якасці асноўнага занятку, што прыносіць даход).

3. Аматарскім калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фізічных асоб, якія сумесна займаюцца мастацкай творчасцю, як правіла, на грамадскіх пачатках, за выключэннем кіраўніка аматарскага калектыву, які працуе на прафесійнай аснове. Статус аматарскага калектыву пацвярджаецца пашпартам аматарскага калектыву.

4. Фальклорным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фізічных асоб, звязаных з натуральным фальклорным асяроддзем канкрэтнай мясцовасці, якія атрымалі і перадаюць фальклорныя веды і навыкі ў парадку вуснай традыцыі, сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на аснове самаарганізацыі і самакіравання. Прававое становішча фальклорнага калектыву вызначаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

5. У Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца калектывы мастацкай творчасці, розныя па жанрах (тэатральныя, вакальна-харавыя, харэаграфічныя, музычна-інструментальныя, дэкаратыўна-прыкладныя, выяўленчыя, цыркавыя і інш.) і формах (хор, ансамбль, аркестр, студыя і інш.).

Артыкул 25. Статус прафесійных і аматарскіх калектываў, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры

1. Прафесійны калектыў, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ствараецца ў якасці структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы і дзейнічае на падставе палажэння, зацверджанага заснавальнікам прафесійнага калектыву.

2. Аматарскі калектыў, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, можа быць створаны ў якасці структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы або ў іншых формах, прадугледжаных заканадаўствам. Аматарскі калектыў, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, дзейнічае на падставе агульнага палажэння аб аматарскім калектыве ў Рэспубліцы Беларусь, якое зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, і пашпарта аматарскага калектыву.

Артыкул 26. Пашпарт аматарскага калектыву

1. Пашпарт аматарскага калектыву – дакумент, які змяшчае асноўныя звесткі аб гэтым калектыве. Пашпарт аматарскага калектыву выдаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку.

2. Форма пашпарта аматарскага калектыву зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 27. Парадак стварэння прафесійных і аматарскіх калектываў, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры

1. Заснавальнікам прафесійнага або аматарскага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, можа выступаць юрыдычная асоба, у структуры якой ствараецца гэты калектыў.

2. Парадак стварэння прафесійнага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, вызначаецца заснавальнікам гэтага калектыву.

3. Асаблівасці стварэння аматарскіх калектываў, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, у дзяржаўных клубных установах могуць устанаўлівацца заканадаўствам аб культуры і (або) статутам (палажэннем) адпаведнай клубнай установы.

Артыкул 28. Адносіны паміж заснавальнікамі, прафесійнымі і аматарскімі калектывамі, якія не з’яў з’яўляюцца арганізацыямі культуры, і іх удзельнікамі

1. Удзельнікі прафесійнага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу (членства) у юрыдычнай асобе, якая выступае заснавальнікам прафесійнага калектыву, ці на падставе працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора (кантракта), заключанага з заснавальнікам прафесійнага калектыву ў адпаведнасці з заканадаўствам.

2. Удзельнікі аматарскага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу (членства) у юрыдычнай асобе, якая выступае заснавальнікам аматарскага калектыву, або прыёму (запісу) у аматарскі калектыў, што праводзіцца на аснове добраахвотнага волевыяўлення фізічнай асобы, у тым ліку па выніках папярэдняга адбору (конкурсу).

3. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, удзельнікі аматарскага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, маюць права на атрыманне ад заснавальніка аматарскага калектыву ўзнагароды, а таксама кампенсацыі расходаў, звязаных з ажыццяўленнем імі культурнай дзейнасці.

Артыкул 29. Кіраванне ў прафесійным і аматарскім калектывах, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры

1. Кіраванне ў прафесійным або аматарскім калектыве, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляецца заснавальнікам і кіраўніком калектыву ў адпаведнасці з заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі (дакументамі, што вызначаюць статус) заснавальніка калектыву, а ў прафесійным калектыве – і палажэннем аб ім.

2. Кіраўнік прафесійнага або аматарскага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам калектыву. Кіраўнік калектыву нясе адказнасць за дзейнасць калектыву перад заснавальнікам.

3. Формай самакіравання ў прафесійным або аматарскім калектыве, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, выступае мастацкі савет, што складаецца з удзельнікаў гэтага калектыву.

Артыкул 30. Правы прафесійнага і аматарскага калектываў, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры

1. Прафесiйны i аматарскi калектывы, якiя не з’яўляюцца арганiзацыямi культуры, маюць права самастойна вызначаць рэпертуарную палiтыку i змест культурных мерапрыемстваў, ажыццяўляць культурную дзейнасць, удзельнічаць у культурных мерапрыемствах і ў выкананнi сацыяльна-творчых заказаў, а таксама маюць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

2. Усе здзелкі і іншыя юрыдычныя дзеянні, накіраваныя на рэалізацыю і абарону правоў, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, а таксама іншых правоў, прадастаўленых прафесійнаму або аматарскаму калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, як суб’екту культурнай дзейнасці ў адпаведнасці з гэтым Законам, ажыццяўляюцца заснавальнікам калектыву па прадстаўленню яго кіраўніка.

3. Адказнасць за дзейнасць прафесійнага або аматарскага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, перад дзяржавай, фізічнымі і юрыдычнымі асобамі нясе яго заснавальнік.

Артыкул 31. Заслужаныя калектывы Рэспублікі Беларусь

1. Прафесiйным калектывам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i маюць адметныя дасягненнi ў галiне мастацтва на працягу 10 гадоў, Урадам Рэспублікі Беларусь можа быць прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь».

Аматарскім калектывам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i маюць адметныя дасягненнi ў галiне мастацтва на працягу 10 гадоў, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь можа быць прысвоена званне «Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь».

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення прафесійнага калектыву звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», аматарскага калектыву звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», асаблівасці іх прававога становішча вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 32. Народныя (узорныя) аматарскія калектывы

1. Пастаянна дзеючым аматарскім калектывам Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці адпаведнага мастацкага ўзроўню і творчых паказчыкаў, прадугледжаных гэтым міністэрствам, можа быць прысвоена найменне «народны» («узорны»).

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення наймення «народны» («узорны»), асаблівасці прававога становішча аматарскага калектыву з такім найменнем вызначаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 33. Акадэмічныя прафесійныя калектывы

1. Прафесійным калектывам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва, Урадам Рэспублікі Беларусь можа быць прысвоены статус «акадэмічны».

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «акадэмічны» i асаблівасці прававога становішча прафесійных калектываў з такім статусам вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 34. Спыненне дзейнасці прафесійнага і аматарскага калектываў, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры

Спыненне дзейнасці прафесійнага або аматарскага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляецца па рашэнню заснавальніка калектыву, а таксама на падставах, прадугледжаных заканадаўствам.